Палітыка

Беларусь і Расія падпісалі праграму ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы да 2026 года


Фота з архіва

15 снежня, Масква . Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў па выніках сумеснага пасяджэння калегій знешнепалітычных ведамстваў у Маскве падпісалі праграму ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі,

Дакумент упершыню прыняты адразу на тры гады — з 2024-га па 2026-ы ўключна. «Гэта дасць магчымасць больш цесна скарэліраваць гэты дакумент з іншымі асноватворнымі дакументамі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — заўважыў Сяргей Алейнік.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што Беларусь і Расія прадоўжаць каардынаваць падыходы да работы ў міжнародных арганізацыях. Расійскі бок паабяцаў садзейнічаць пашырэнню кантактаў Беларусі з аб’яднаннямі, з якімі Расія даўно ўстанавіла партнёрскія адносіны, у прыватнасці, з Асацыяцыяй дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН).

«Мы таксама ў рамках праграмы ўдзялілі істотную ўвагу нарошчванню супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы з упорам на пашырэнне навукова-адукацыйнай, культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Асаблівую ўвагу плануем удзяліць патрыятычнаму выхаванню моладзі, зберажэнню гістарычнай памяці», — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть