Спорт

Беларусам сталі вядомы сапернікі па кваліфікацыі ЧС-2025 па пляжным футболе


Фота з архіва

16 верасня, Мінск . Зборнай Беларусі па пляжным футболе сталі вядомы сапернікі на першым этапе адборачнага турніру чэмпіянату свету 2025 года,

Па выніках жараб’ёўкі беларусы трапілі ў кваліфікацыйную групу D разам з камандамі Бельгіі, Турцыі і Малдовы. Склады астатніх груп: А — Грузія, Англія, Іспанія, Азербайджан; В — Чэхія, Італія, Данія, Румынія; С — Эстонія, Германія, Партугалія, Казахстан; E — Швейцарыя, Францыя, Літва, Мальта; F — Украіна, Польшча, Нарвегія. Сустрэчы еўрапейскай кваліфікацыі пройдуць з 4 па 13 кастрычніка ў іспанскім Кадысе. Фінальная частка планетарнага форуму адбудзецца ў маі 2025 года на Сейшэльскіх астравах.

На мінулым тыдні ў італьянскім Альгера зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі, атрымаўшы перамогу ў матчы за трэцяе месца над іспанцамі (6:1), у паядынку за чэмпіёнскі тытул партугальцы былі мацнейшыя за італьянцаў (5:1).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть