Спорт

Беларусы Вайлупаў і Каралёк прайшлі ў 1/4 фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў


Фота Pixabay

5 красавіка, Мінск . У гандбольнай Лізе чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі,

Гандбалісты «Веспрэма» ў венгерскім дэрбі 1/8 фіналу другі раз абыгралі «Піком» з Сегеда — 39:32. Беларускі правы крайні пераможцаў Мікіта Вайлупаў закінуў восем мячоў. У чвэрцьфінале «Веспрэм» сустрэнецца з дацкім «Ольбаргам».

Польскі «Кельцэ» ў сябе дома ўзяў верх над дацкім «Гудме» з лікам 33:28. Беларускі лінейны польскага клуба Арцём Каралёк вызначыўся два разы. У паядынках за выхад у «Фінал чатырох» «Кельцэ» будзе сапернічаць з нямецкім «Магдэбургам». Гэтыя сапернікі сустракаліся ў вырашальным матчы мінулага сезона ЛЧ і тады поспех быў на баку прадстаўнікоў бундэслігі — 30:29 (у авертайме).

Польская «Вісла» з Плоцка з беларусам Кірылам Самойлам у складзе не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал, двойчы ўступіўшы французскаму клубу «Пары Сен-Жэрмен» (26:30 і 33:34), які згуляе з іспанскай «Барселонай». Апошнюю чвэрцьфінальную пару склалі французскі «Манпелье» і нямецкі «Кіль».

Першыя чвэрцьфіналы пройдуць 24-25 красавіка, паядынкі ў адказ за выхад у вырашальны этап чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 1-2 мая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть