Спорт

Валейбалісты «Шахцёра» прайгралі «Факелу» ў матчы расійскай Суперлігі

6 сакавіка, Мінск . Валейбалісты салігорскага «Шахцёра» пацярпелі паражэнне ў выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату мужчынскай расійскай Суперлігі,

У сераду падапечныя Віктара Бекшы былі ў гасцях у Новым Урэнгоі ў мясцовага «Факела». Калектывы ўжо доўгі час суседнічаюць у турнірнай табліцы, «Факел» да матчу ішоў дзявятым, «Шахцёр» — следам за ім. Статус сапернікаў пацвердзіла ўпартая барацьба на пляцоўцы — у кожнай з трох першых партый каманды раздзялялі максімум тры ачкі. Стартавы сэт забралі салігарчане (25:22), у двух наступных мацнейшымі былі гаспадары (25:23 і 25:22). Крыху прасцей «гарнякам» было ў чацвёртым адрэзку, які скончыўся на карысць нашага клуба — 25:19. Зыход сустрэчы вырашыўся ў пятай партыі, дзе поспех быў усё ж на баку валейбалістаў з Новага Урэнгоя — 15:11, і падагульняючыя 3:2 па сэтах.

Такім чынам, «Шахцёр» застаўся на дзясятым радку табліцы сярод 16 каманд. У актыве салігарчан 40 ачкоў пасля 28 матчаў. Гэта паражэнне стала для беларусаў чацвёртым у пяці апошніх гульнях. Раней нашы валейбалісты ўпершыню за ўвесь час выступленняў у Суперлізе гарантавалі сабе пераход у кваліфікацыйны раўнд плэй-оф турніру. Да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату «гарнякам» засталося правесці два паядынкі: 12 сакавіка «Шахцёр» на выездзе сустрэнецца з «Новай» з Самарскай вобласці, а 16 сакавіка ў Палацы спорту «Уручча» прыме ніжагародскі АСК.
 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть