Спорт

У Мінску адкрылі новую залу барацьбы СДЮШАР МТЗ


Фота НАК Беларусі

22 снежня, Мінск . Прадстаўнікі НАК Беларусі, Мінскага трактарнага завода, федэрацыі барацьбы і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адкрылі новую залу для заняткаў барацьбой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

На цырымоніі адкрыцця віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Дзмітрый Даўгалёнак адзначыў, што пачынаў шлях у вялікі спорт менавіта з барацьбы і хадзіў у секцыю ў гэтым раёне Мінска.

«Прыемна адкрываць спартыўны аб’ект напярэдадні навагодніх свят. Для дзяцей галоўнае, што яны зноў змогуць займацца барацьбой. Хачу пажадаць юным атлетам, каб спорт стаў вашым сябрам на ўсё жыццё», — сказаў Дзмітрый Даўгалёнак.

Акрамя таго, Нацыянальны алімпійскі камітэт перадаў СДЮШАР сертыфікат на набыццё інвентару і спецыялізаванага абсталявання.

«Стараемся ў федэрацыі развіваць наш від спорту, ствараць умовы. У гэтым годзе мы адкрываем пятую залу ўжо. Хачу падзякаваць МТЗ і НАК Беларусі за падтрымку. З гэтых маленькіх залаў і пачынаюцца вялікія перамогі», — падкрэсліў старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть