Спорт

Курачкіна стала фіналісткай кантынентальнага форуму па барацьбе 


Ірына Курачкіна. Фота з архіва

15 лютага, Мінск . У сталіцы Румыніі
Бухарэсце прадаўжаецца чэмпіянат Еўропы па барацьбе, удзел у якім у нейтральным
статусе прымаюць беларускія спартсмены,

Другі фінал кантынентальнага форуму з беларускім
удзелам забяспечыла Ірына Курачкіна, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 57
кг. У стартавым паядынку наша спартсменка адолела прадстаўніцу Малдовы Міхаэлу
Самаіл, у чвэрцьфінале перамагла італьянку Аўрору Руса, а ў схватцы за выхад у
фінал пакінула ў баку Ангеліну Лысак з Польшчы. Заўтра вечарам процістаяць
беларусцы ў вырашальным баі будзе Эвеліна Нікалава з Балгарыі.

Ірына Курачкіна з’яўляецца двухразовай чэмпіёнкай
Еўропы (2018, 2021), пераможцай II Еўрапейскіх гульняў у Мінску 2019 года, а
таксама прызёрам чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў. Раней у фінал у
катэгорыі да 53 кг прабілася наша Ванэса Каладзінская, далей сёння свой
паўфінальны паядынак на ЧЕ правядзе Вераніка Іванова (да 62 кг), а Алеся
Гетманава будзе змагацца за бронзу ў вазе да 59 кг. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть