Культура

Больш за 800 танцораў з Мінскай вобласці збярэ «Карагод сяброў»


Фота з архіва

10 красавіка, Мінск . XII абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Карагод сяброў» 13 красавіка збярэ больш за 800 танцораў з Мінскай вобласці. Аб гэтым расказалі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

«На сцэне дзяржаўнай установы «Палац культуры г.Маладзечна» сваю творчасць будуць прадстаўляць больш за 800 таленавітых танцораў у складзе 37 харэаграфічных калектываў з 16 рэгіёнаў Міншчыны, а таксама госці фестывалю», — расказалі ў цэнтры.

Журы конкурснай праграмы ўзначаліць кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў харэаграфічнага мастацтва, вядучы балетмайстар культурна-масавых мерапрыемстваў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ірына Канавальчык.

«У рамках праграмы мерапрыемства запланавана выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Сузор’е» Палаца культуры г.Салігорска, які атрымаў Гран-пры фестывалю ў 2021 годзе», — расказалі ў цэнтры.

Пачатак мерапрыемства ў 11.00.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть