Культура

На «Славянскім базары» ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане

21 сакавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова . На «Славянскім базары» ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі, .

У Віцебскай абласной філармоніі ўпершыню на «Славянскім базары» будзе прадстаўлена джазавая сімфонія для аргана ў суправаджэнні ўдарных, ды і ў цэлым на фестывалі гэты велічны інструмент задзейнічаюць першы раз.

Глеб Лапіцкі расказаў, што філарманічная праграма фестывалю будзе пераважна джазавай — тут выступяць выканаўцы і джазавыя калектывы з розных краін.

Таксама на сцэне ўстановы культуры будуць праходзіць канцэрты ў час Дзён Саюзнай дзяржавы. «Завершыць праграму ў філармоніі праект Саюзнай дзяржавы, які таксама, думаю, будзе прысвечаны і нацыянальнай культуры, і тым вехам, якія мы адкрываем у нашых сумесных саюзных праектах», — адзначыў Глеб Лапіцкі.

Праграма практычна ўсіх ключавых мерапрыемстваў фестывалю падрыхтавана ўжо, білеты на іх ёсць у продажы, акрамя канцэрта адкрыцця, на які не засталося свабодных месцаў. На «Славянскім базары» будзе задзейнічана максімальная колькасць пляцовак. Гэта паркі адпачынку, пешаходныя вуліцы, адкрытыя пляцоўкі, а таксама спартыўны комплекс Летняга амфітэатра — размешчаная перад ім пляцоўка, дзе плануюць арганізаваць гастрапрастору.

Асноўныя мерапрыемствы маштабнага форуму мастацтваў будуць праходзціь з 11 па 14 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть