Інфаграфіка

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК) |

XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК) 

14-17 сакавіка 2024 года, пр. Пераможцаў, 4

Удзел у кніжным форуме прымаюць больш за 20 краін.

Цэнтральны экспанент — Ісламская Рэспубліка Іран (прадстаўляе больш за 500 выданняў). Шырока прадстаўлены кніжныя экспазіцыі Кітая, Расіі.

На Нацыянальным стэндзе, які ў 2024 годзе сімвалізуе плошчу Перамогі ў горадзе Мінску, маштабна прадстаўлена экспазіцыя кніг беларускіх выдавецтваў.

Асноўныя тэмы выстаўкі і Нацыянальнага стэнда:
80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,
30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,
Год якасці,
юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

Праграма выстаўкі-кірмашу:

— міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»,

— фінал трэцяга літаратурнага стартапа LitUP;

— узнагароджанне пераможцаў 63-га конкурсу «Мастацтва кнігі»,

— творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг і праектаў, аўтограф-сесіі,

— выстаўка кніг, выдадзеных у Беларусі ў 2023 годзе,

— работа тэматычных пляцовак:

«Адукацыйны квартал» (з прадстаўленнем вучэбнай, адукацыйнай літаратуры),

«Міжнародны квартал» (з прадстаўленнем замежнай літаратуры);

— паэтычны аўтобус, дзіцячая пляцоўка.

Для даведкі

У Беларусі ў 2023 годзе выдадзена 7842 кнігі і брашуры агульным тыражом звыш 19,7 млн экзэмпляраў.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная кніжная палата.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть