Грамадства

Парывісты вецер і снег чакаюцца сёння ў Беларусі

7 лютага, Мінск . Парывісты вецер і снег чакаюцца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Умовы надвор’я будзе вызначаць цыклон, які ідзе з Балтыйскага мора на Маскоўскую вобласць Расіі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі па паўночна-ўсходняй палове чакаецца галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, у многіх раёнах краіны моцны парывісты.

Тэмпература паветра складзе 0 — плюс 6 градусаў, а па поўдні краіны — да плюс 8 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть