Эканоміка

Дылерская сетка BELGEE з 1 ліпеня пачынае работу ў Расіі


Фота BELGEE

19 чэрвеня, Мінск . Аўтамабільны брэнд BELGEE афіцыйна выходзіць на расійскі рынак. Дылерская сетка пачне работу ў Расіі з 1 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Эксклюзіўным дыстрыб’ютарам маркі BELGEE на расійскім рынку становіцца кампанія ТАА «СЛАВА МОТАРС РУС». Яна ж забяспечвае бесперабойныя пастаўкі запчастак і расходных матэрыялаў, каб сэрвіснае абслугоўванне аўтамабіляў праходзіла своечасова і без затрымак, а ўладальнікам дае доўгатэрміновую ўпэўненасць у беспраблемнай эксплуатацыі.

На сёння мадэльны рад BELGEE прадстаўлены папулярным ужо на расійскім рынку гарадскім красоверам Х50 сегмента B-SUV. Пярэднепрывадны аўтамабіль прадстаўлены ў трох камплектацыях: Active, Style і Prestige.

У другой палавіне лета мадэльны рад у Расіі папоўніць сямейны красовер Х70 сегмента C-SUV з пярэднім або поўным прыводам і сістэмай мяккага гібрыда. Аўтамабіль аснашчаецца надзейным 1,5-літровым турбіраваным рухавіком.

Даведацца падрабязней аб дылерскіх цэнтрах можна на сайце кампаніі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть