Палітыка

Галоўчанка: Егіпет — адзін з ключавых партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы

30 красавіка, Каір . Егіпет — адзін з ключавых партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Егіпта Мустафой Мадбулі, .

Раман Галоўчанка, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Егіпце, правёў перагаворы ў фармаце «сам-насам» са сваім калегам Мустафой Мадбулі, пасля чаго сустрэча прадоўжылася ў пашыраным складзе.

Раман Галоўчанка выказаў калегу ўдзячнасць і падзяку за запрашэнне наведаць Арабскую Рэспубліку Егіпет, а таксама за гасціннасць і цёплы прыём, аказаны ўрадавай дэлегацыі Беларусі. Беларускі прэм’ер-міністр падкрэсліў: «Егіпет — гэта адзін з ключавых палітычных і эканамічных партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы».

Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Егіпта значна вышэйшы за лічбы нашага тавараабароту. «Урадам нашых краін неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб замацаваць дадатныя тэндэнцыі ў знешнім гандлі», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.


Па выніках перагавораў прэм’ер-міністра Беларусі з прэм’ер-міністрам Арабскай Рэспублікі Егіпет у пашыраным складзе падпісаны некалькі дакументаў, накіраваных на развіццё двухбаковых адносін, у прыватнасці, пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Арабскай Рэспублікі Егіпет па сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю. Яно дазволіць забяспечыць для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці прыярытэтны парадак мытнага афармлення тавараў і транспартных сродкаў у пунктах пропуску ў адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі, спрасціць мытныя фармальнасці, не прымяняць мытны надгляд у пунктах пропуску, за выключэннем выпадкаў выяўлення рызыкі парушэння мытнага заканадаўства дзяржаў.

Таксама сёння ў Каіры быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Упраўленнем па фінансавым рэгуляванні Егіпта.

Акрамя таго, бакі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Галоўным упраўленнем інвестыцыйных і свабодных зон АРЕ.

Фота Паўла Арлоўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть