Грамадства

 Калінінградскія медыкі атрымалі два беларускія рэанімабілі


Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

1 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар . Служба хуткай медыцынскай дапамогі Калінінградскай вобласці атрымала з Беларусі два новыя рэанімабілі на базе МАЗ-365022 класа C, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага пасольства ў Расіі.

«Беларускія рэанімабілі поўнасцю гатовы кругласутачна ратаваць жыцці калінінградцаў. Яны прайшлі тэхнічнае абслугоўванне, пастаўлены на ўлік у ГІБДР. Праверана і гатова да работы ўсё медыцынскае абсталяванне», — адзначылі ў дыпмісіі.

Цырымонія перадачы ключоў вадзіцелям адбылася на пляцоўцы перад Рэгіянальным цэнтрам хуткай медыцынскай дапамогі і медыцыны катастроф. Аўтамабілі былі набыты на кошт сродкаў абласнога бюджэту па рэгіянальнай дзяржпраграме «Ахова здароўя».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть