У свеце

Іран адменіць візавы рэжым для наведвальнікаў з 33 краін, уключаючы Беларусь


Тэгеран. Фота з архіва

15 снежня, Тэгеран /БЕЛТА — ІРНА/. Міністр культурнай спадчыны, турызму і рамёстваў Ірана Эзатала Заргамі заявіў, што Іран адменіць візавы рэжым для наведвальнікаў з 33 краін, уключаючы Беларусь.

Таксама ў спіс краін, адобраных для ўдзелу ў новай праграме бязвізавага рэжыму Ірана, увайшлі Індыя, Расійская Федэрацыя (у групавых наведваннях), Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Саудаўская Аравія, Катар, Кувейт, Ліван, Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туніс, Маўрытанія, Танзанія, Зімбабвэ, Маўрыкій, Сейшэльскія Астравы, Інданезія, Бруней-Дарусалам, Японія, Сінгапур, Камбоджа, Малайзія, В’етнам, Бразілія, Перу, Куба, Мексіка, Венесуэла, Боснія і Герцагавіна, Сербія і Харватыя.

Паводле яго слоў, гэта рашэнне накіравана на прыцягненне большай колькасці турыстаў з усяго свету.

Згодна з апошнімі статыстычнымі данымі, якія прыводзіць агенцтва, колькасць замежных грамадзян, прыбыўшых у Іран за першыя восем месяцаў бягучага іранскага года (з 21 сакавіка), дасягнула 4,4 млн, што на 48,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть