У свеце

NYT: спробы ЗША ізаляваць Расію праваліліся

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаным Штатам не ўдалося ізаляваць Расію. Аб гэтым гаворыцца ў матэрыяле амерыканскага выдання The New York Times.

З пачатку расійскай спецаперацыі адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пачала «дыпламатычнае наступленне». Прымяняючы эканамічныя санкцыі, Вашынгтон спадзяваўся пакараць Расію «эканамічным болем і палітычным выгнаннем».

Аднак праз два гады Расія «і блізка так не ізалявана», як спадзяваліся афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне. «Унутраная сіла Расіі, заснаваная на яе вялікіх запасах нафты і прыроднага газу, забяспечыла фінансавую і палітычную ўстойлівасць, якая пагражае перажыць процідзеянне Захаду», — адзначае газета.

Акрамя таго, у некаторых рэгіёнах Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі ўплыў Масквы моцны, як і раней, і нават расце. Кітай, Індыя і Бразілія купляюць у Расіі нафту ў рэкордных колькасцях, таксама ў Масквы растуць эканамічныя сувязі і з іншымі краінамі.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што ўсе спробы Захаду ізаляваць Расію праваліліся. Ён адзначыў, што сёння ў Масквы становіцца ўсё больш прыхільнікаў у свеце. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у сваю чаргу адзначаў, што правал спробы ізаляваць РФ «хоць і праз зубы», але прызнаюць і самі прадстаўнікі кіруючых колаў на Захадзе.-0-
 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть