Прэзідэнт

Жаночая душа — гэта дзіўны свет любові. Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

8 сакавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Жаночая душа — гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю, — гаворыцца ў віншаванні. — Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй. Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі».

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў жанчынам словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах: «Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя».

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчынніцам з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

З асаблівай цеплынёй шчыра віншую вас з Днём жанчын — пяшчотным вясеннім святам.

Жаночая душа — гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю.

Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй.

Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі.

Нашы дарагія і любімыя, прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя.
 
Аляксандр Лукашэнка
8 сакавіка 2024 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть