Прэзідэнт

Лукашэнка: спажыўкааперацыі трэба пашыраць сетку прыёмных пунктаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

16 лютага, Мінск . Спажыўкааперацыі трэба пашыраць сетку прыёмных пунктаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва. Такое патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў на агульным сходзе Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нарыхтоўчая дзейнасць — гэта традыцыйная функцыя спажыўкааперацыі. Работа па закупцы лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай у асабістых падсобных і фермерскіх гаспадарках, ідзе круглы год. У сезон дабаўляюцца дары лесу.

«Мяркуючы па статыстыцы, вамі з зайздросным пастаянствам забяспечваецца штогадовы прырост нарыхтоўчага абароту. Але трэба прызнаць, што тэмпы росту яўна недастатковыя, яны проста чарапашыя. Неабходна пашыраць сетку прыёмных пунктаў, таму што ініцыятыву перахопліваюць іншыя, у тым ліку прыватнікі. Але там, дзе гэта выгадна. А вы страчваеце, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Вы па-ранейшаму сцвярджаеце, што нарыхтоўчая дзейнасць — не бізнес-праект, а сацыяльны напрамак. Прыватніку чамусьці выгадна, кааператарам — не. Такога не бывае. Калі прыбыткова прыватніку, то вам — удвая. Паколькі гэта сыравіна для вашых жа прадпрыемстваў».

Прэзідэнт падкрэсліў, што задачу выйсці на 90 працэнтаў перапрацоўкі ва ўласнай сістэме закупак да 2025 года з Белкаапсаюза ніхто не здымаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть