Прэзідэнт

Лукашэнка: чым больш будзе на рынку беларускага, натуральнага і якаснага, тым лепш | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

16 лютага, Мінск . Чым больш будзе на айчынным рынку беларускага, натуральнага і якаснага, тым лепш. Такое патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

На сходзе Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў пытанні імпартазамяшчэння: «Каб не даводзілася Беларусі закупляць за валюту кансерваваны гарошак, кукурузу, дзіцячае харчаванне, кетчупы і да таго падобнае».

Два гады таму кіраўнік дзяржавы ўжо звяртаў увагу спажыўкааперацыі на тое, што айчынны рынак запоўнены толькі напалову беларускімі плодаагародніннымі кансервамі, крыху больш як на 60 працэнтаў — сокамі і марынаванай агароднінай.

«Я прапаноўваў Белкаапсаюзу паднапружыцца і заняць гэтыя нішы. Дамаўляйцеся, высаджвайце сады, калі іх мала. Цяпліцы будуйце, забірайце адтуль тавар, вырабляеце гатовую прадукцыю ад гарошку да агуркоў і таматаў. Сёння мы бачым паводле даных статыстыкі: доля айчыннай прадукцыі ў рознічным продажы за мінулы год падрасла толькі па соках і плодаагароднінных кансервах, ды і тое менш як на 10 працэнтаў, але ж гэта зусім мала, недастаткова. Зразумейце нарэшце: чым больш будзе на нашым рынку беларускага, натуральнага і якаснага, тым лепш будзе для ўсіх. Ды і свае вытворчыя магутнасці загрузіце. Пакуль, мяркуючы па прадстаўленых дакументах, яны задзейнічаны далёка не поўнасцю», — адзначыў Прэзідэнт.

«Значыць, трэба больш актыўна рэкламаваць сябе, свае магчымасці, знаходзіць тых, хто гатовы размяшчаць на вашых заводах свае заказы. Яшчэ раз паўтаруся: на выстаўках вока радуецца, а на магазіны скаргі паступаюць. Так не пойдзе», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть