Грамадства

Качанава: тэрарызму не можа быць ніякага апраўдання 

Наталля Качанава. Фота з архіва
Наталля Качанава. Фота з архіва

23 сакавіка, Мінск . Адбылася тэлефонная
размова старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі
Качанавай са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай
Мацвіенка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Наталля Качанава яшчэ раз асабіста выказала Валянціне
Мацвіенка глыбокія спачуванні ў сувязі з трагедыяй, што адбылася ў Падмаскоўі.

«У гэты цяжкі час разам з брацкім народам Расіі нас
перапаўняюць пачуцці смутку і спагады. Рашуча асуджаем забойства мірных
грамадзян і заяўляем, што тэрарызму не можа быць ніякага апраўдання.
Перакананы, што ўсе, хто мае дачыненне да планавання, арганізацыі і
ажыццяўлення гэтага варварскага злачынства, панясуць непазбежнае пакаранне»,
— сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета
Рэспублікі і старшыня Савета Федэрацыі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага
ўсебаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва на карысць народаў Беларусі і
Расіі. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть