У свеце

Казахстан пачаў будаўніцтва новай чыгункі ў Кітай


Фота primeminister.kz

21 снежня, Астана /БЕЛТА — Казінфарм/. У Казахстане ў Абайскім раёне пачалося будаўніцтва новай чыгункі ў Кітай працягласцю 272 км. Прэм’ер-міністр краіны Аліхан Смаілаў афіцыйна даў старт праекту будаўніцтва праз тэлемост.

Праект рэалізуецца ў рамках выканання даручэння кіраўніка дзяржавы Касыма-Жамарта Такаева па павышэнні транспартна-транзітнага патэнцыялу Казахстана. У ходзе будаўніцтва новай лініі плануецца адкрыць трэці пагранпераход «Бахты — Чугучак».

Улады чакаюць, што новая лінія дасць магчымасць павялічыць грузаабарот паміж Казахстанам і Кітаем з 28 млн да 48 млн т, устараніць пробкі на паўднёвых пунктах пропуску і прыцягнуць дадатковыя аб’ёмы транзіту. Плануецца, што чыгунка будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў 2027 годзе.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у ходзе будаўніцтва будуць пабудаваны 11 станцый, 47 мастоў, 23 чыгуначныя і восем аўтамабільных пераездаў, пяць пешаходных мастоў, 16 кантрольна-прапускных збудаванняў.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што ў 2022 годзе чыгуначным транспартам быў перавезены самы высокі аб’ём грузаў за 30 гадоў незалежнага Казахстана — 245 млрд т/км. Такі высокі паказчык захаваўся ў гэтым годзе, нягледзячы на геапалітычныя ўмовы і інфраструктурныя абмежаванні.

«За апошнія пяць гадоў аб’ём кантэйнерных транзітных перавозак павялічыўся ў 3,2 раза. Існуючыя транзітныя калідоры пашыраюцца і адкрываюцца новыя. Асаблівае значэнне мае Транскаспійскі міжнародны транспартны маршрут, калідоры Поўнач-Поўдзень і Паўднёвы», — сказаў Аліхан Смаілаў.

Паводле даных казахстанскага ўрада, цяпер прапускная здольнасць і магутнасць інфраструктуры дасягнулі сваёй мяжы. У чыгуначнай сферы існуе шэраг інфраструктурных праектаў, прызначаных вырашыць гэту стратэгічна важную задачу. У бліжэйшыя тры гады ў рэспубліцы будзе пабудавана больш як 1,3 тыс. км чыгунак.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть