Палітыка

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі абмеркавалі рэалізацыю дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва


Фота МЗС

28 чэрвеня, Мінск . Актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння разгледжаны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Анге. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністры абмеркавалі рэалізацыю даручэнняў, дадзеных па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў у снежні 2023 года, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння і падвялі вынікі візіту ўрадавай дэлегацыі Эватарыяльнай Гвінеі ў Беларусь.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў важнасць паступальнай рэалізацыі дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі, падпісанай двума прэзідэнтамі ў Малаба.

«Сімяон Аёна Эсона Анге перадаў цёплыя словы Прэзідэнта Тэадора Абіянга Нгемы Мбасога ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы і беларускага народа, а таксама павіншаваў Максіма Рыжанкова з уступленнем на пасаду міністра замежных спраў», — расказалі ў прэс-службе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть