Прэзідэнт

Лукашэнка падтрымаў Кітай у ідэі пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

4 снежня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Пекіне са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам заявіў аб падтрымцы вылучанай раней кітайскім лідарам канцэпцыі пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва,

«Вы толькі што сказалі пра «Пояс і Шлях». Я даўно для сябе зрабіў выснову, што «Пояс і Шлях» — гэта, як Вы сказалі, ужо не канцэпцыя сёння. Гэта практыка ўжо. Рэалізуемая. І ніхто сёння з гэтым не можа спрачацца, і ніхто не можа знайсці нават дробязь для таго, каб крытыкаваць. Самае галоўнае, што мэтай Вы вызначылі адзіны лёс чалавецтва. У адрозненне ад заходніх краін, якія спрабуюць раздзяліць усё на часткі, Вы паставілі адзіную мэту для ўсіх. Хто можа спрачацца з гэтым? Ніхто. Свет будзе за гэта ўдзячны Вялікаму Кітаю», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы вельмі зацікаўлены, каб Кітай быў магутнай дзяржавай, каб Кітай развіваўся. І ў гэтым не толькі наш інтарэс — гэта інтарэс усёй планеты, таму што тут (у Кітаі. — Заўвага ) жыве вялікая колькасць таленавітых працавітых людзей», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть