Прэзідэнт

У Беларусі значна павялічаны максімальны памер прызавога фонду пры правядзенні латарэй | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

18 снежня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 снежня ўказ нумар 388, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ ад 4 мая 2007 года нумар 209 «Аб латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Навацыі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці латарэйнай дзейнасці і ўзроўню абароны інтарэсаў удзельнікаў латарэй, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Дакументам, у прыватнасці, павялічаны максімальны памер прызавога фонду, які разыгрываецца, з дзеючых 50 працэнтаў да 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізаваных латарэйных білетаў.

Указам таксама прадугледжаны новы (па спосабе правядзення) від латарэі — латарэя, якая праводзіцца шляхам як рэалізацыі (набыцця) латарэйнага білета, так і прыёму латарэйнай стаўкі. Уводзіцца таксама абавязак для арганізатараў латарэй адкрываць бягучыя банкаўскія рахункі са спецыяльным рэжымам функцыянавання для забеспячэння выканання сваіх абавязацельстваў па выдачы выйгрышаў, а таксама вызначаны парадак вядзення гэтых рахункаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть