Інфаграфіка

Выбары-2024: у мясцовыя Саветы ў адзіны дзень галасавання |

25 лютага 2024 года* — адзіны дзень галасавання на выбарах

— дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання,
— дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць дзявятага склікання.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў з’яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі, асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання.

У Беларусі сістэма мясцовых Саветаў дэпутатаў складаецца з трох тэрытарыяльных узроўняў: першаснага, базавага і абласнога.

У новым складзе будуць сфарміраваны:

абласны тэрытарыяльны ўзровень:
7 абласных і Мінскі гарадскі Саветы;

базавы тэрытарыяльны ўзровень:
10 гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў, 118 раённых Саветаў;

першасны тэрытарыяльны ўзровень:
14 гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) Саветаў, 8 пасялковых Саветаў,
1127 сельскіх Саветаў.

Усяго — 1284 мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Савета — 5 гадоў.

*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 20 лістапада 2023 г. №367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў».

Крыніца: ЦВК Беларусі, Закон ад 04.01.2010 №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть