Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

21 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вашы асветная работа і дзейнасць па абароне традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей аб’ядноўваюць людзей, умацоўваючы ў іх сэрцах любоў да Айчыны, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы здабылі заслужаны аўтарытэт у царкоўных, палітычных і грамадскіх колах не толькі Арменіі, але і за мяжой».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўласцівае Гарэгіну Другому імкненне да адстойвання ісціны і захавання маральных асноў садзейнічае падтрыманню нацыянальнага адзінства і згоды, усебаковаму развіццю беларуска-армянскага дыялогу.

Прэзідэнт пажадаў Вярхоўнаму Патрыярху і Каталікосу ўсіх армян моцнага здароўя і дапамогі Божай у яго высокім служэнні на карысць армянскага народа.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть