Прэзідэнт

Лукашэнка: у ЕАЭС дасягнуты высокі ўзровень харчовай самазабяспечанасці, а ў Беларусі — амаль 100 працэнтаў | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

25 снежня, Санкт-Пецярбург . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу заявіў, што ў саюзе захоўваецца высокі ўзровень самазабяспечанасці сыравіннымі рэсурсамі і ключавымі відамі прадуктаў харчавання,

«Што вельмі важна. Шмат гаварылі, што мы не зможам жыць самастойна. Вось — ключавымі відамі мы забяспечаны», — заўважыў беларускі лідар.

Напрыклад, краіны ЕАЭС утрымліваюць другое месца ў свеце па здабычы нафты і газу, вытворчасці мінеральных угнаенняў, трэцяе — па вытворчасці пшаніцы, бульбы, жывёлагадоўчай прадукцыі, чацвёртае — па здабычы вугалю. «Разбежкі зусім невялікія ад лідараў», — удакладніў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў самым пачатку функцыянавання ў ЕАЭС было адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу па таварах харчовай групы, якое ў 2015 годзе склалася ў памеры амаль $13 млрд.

«Цяпер дзякуючы зладжанай рабоце ў рамках саюза ўстаранілі дысбаланс і выйшлі ў плюс па прадуктах харчавання. Гэта важнейшы фактар. Людзей накармілі сваіх і забяспечваем іншыя краіны свету. Дасягнуты высокі ўзровень харчовай самазабяспечанасці, які, напрыклад, па Беларусі складае амаль 100 працэнтаў. За кошт уласнай вытворчасці мы пакрываем свае ўнутраныя патрэбнасці ў збожжы, свініне, мясе птушкі, малаку, агародніне, алеях, курыным яйку і ў іншых прадуктах», — сказаў Прэзідэнт.

«Пастаўце нам, не скнарнічайце», — не без долі гумару заўважыў на гэта Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама звярнуў увагу, што такія вынікі дасягнуты ў вельмі неспрыяльных знешніх умовах, калі геапалітычныя канкурэнты адкрыта намерыліся разарваць і раз’яднаць саюзнікаў. «Але мы разам справіліся з гэтым выклікам і паступальна рухаемся наперад», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть