Культура

Маркевіч: акцыя «Нашы дзеці» дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных каштоўнасцей


Фота Міністэрства культуры

Навіны сюжэта

«Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»»

Акцыя «Нашы дзеці» на Міншчыне стартуе інклюзіўным фестывалем творчасці «Запалі сваю зорку»

Каля 130 арганізацый прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

19 снежня, Мінск . Маркевіч: акцыя «Нашы дзеці» дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных каштоўнасцей: дабраты, любові, павагі адзін да аднаго. Такім меркаваннем падзяліўся міністр культуры Анатоль Маркевіч у час дабрачыннай акцыі ў Вілейскай школе-інтэрнаце,

«Я ўпэўнены, што зараду энергіі і бадзёрасці пасля гэтага мерапрыемства хопіць да наступнага Новага года. Акцыя «Нашы дзеці» дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных каштоўнасцей: дабраты, любові, павагі адзін да аднаго. Ужо больш за 25 гадоў акцыя крочыць па нашай беларускай зямлі, і мы гэтым праўда даражым. Кожны раз разам з дзецьмі мы бачым новыя паказы і адчуваем новыя эмоцыі. Гэта цудоўна, таму што мы разумеем: якія каштоўнасці сёння ўкладзём у наша падрастаючае пакаленне, такі клопат у адносінах да сябе будзем адчуваць заўтра. Я ўпэўнены, што такая ўзаемная ўвага дае магчымасць нам выразна і ўпэўнена глядзець у будучыню», — сказаў Анатоль Маркевіч.

Ён адзначыў, што не вельмі шмат змянілася ў святкаванні Новага года і традыцыі ўсё яшчэ застаюцца з беларусамі. «Мы бачым, наколькі натхнёны нашы дзеці. Напярэдадні навагодніх свят хочацца аддаць нашым дзецям часцінку свайго цяпла для таго, каб яны радаваліся кожнаму дню, а на іх тварах заўсёды ззялі ўсмешкі. Дзяржава працуе для таго, каб у кожнага дзіцяці было шчаслівае дзяцінства. У нас гэта атрымліваецца, таму што ні адно дзіця не застаецца без увагі, кожны акружаны клопатам і ласкай», — падкрэсліў Анатоль Маркевіч.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024-га.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть