Культура

«Новыя імёны»: конкурс скрыпачоў і віяланчэлістаў праходзіць у Гродне


Фота з архіва

21 сакавіка, Гродна . Абласны адкрыты конкурс «Новыя імёны» ў намінацыі «Струнныя смычковыя інструменты» праходзіць у Гродне 21 сакавіка. Аб гэтым расказала дырэктар Гродзенскага музычнага каледжа Ганна Сарасек.

«Больш за 40 юных таленавітых выканаўцаў з усёй вобласці ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў прадэманструюць сваё выканальніцкае майстэрства ігры на скрыпцы і віяланчэлі. Для ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца тры ўзроставыя групы: малодшая, сярэдняя і старэйшая. У рамках конкурсных праслухоўванняў будуць прадстаўлены ўсе ўзроставыя катэгорыі. Асаблівасць конкурсу — уключэнне ў праграмныя патрабаванні для ўсіх узроставых катэгорый твора вялікай формы — канцэрта, што дасць магчымасць нават маленькім выканаўцам адчуць сябе на сцэне вялікімі музыкантамі», — расказала Ганна Сарасек.

Дырэктар установы адукацыі звярнула ўвагу, што магчымасць удзелу ў конкурсе дае ўдзельнікам бясцэнны вопыт далучэння да прафесіі: за час яго існавання дзясяткі юных талентаў адкрылі для сябе шлях у прафесійнае выканальніцкае майстэрства. Менавіта таму сярод асноўных задач правядзення конкурсу ў намінацыі «Струнныя смычковыя інструменты» — стварэнне культурна-адукацыйнай прасторы ў галіне смычковага выканальніцкага мастацтва і далучэнне юных талентаў да традыцый нацыянальнай выканальніцкай спадчыны.

«Мэтамі конкурсу з’яўляюцца выяўленне і падтрымка творча адораных дзяцей, развіццё іх здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, захаванне і прымнажэнне рэгіянальных традыцый выканальніцкай і музычна-педагагічнай школ, стымуляванне творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў, прапаганда класічнай і сучаснай музыкі, стымуляванне таленавітых навучэнцаў на прадаўжэнне музычнай адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва», — адзначыла Ганна Сарасек.

Арганізатары конкурсу — упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть