Эканоміка

Міхадзюк: фэйк пра БелАЭС — чарговая спроба дыскрэдытаваць нашы адносіны з Расіяй


Фота з архіва

Навіны сюжэта

«Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+»

«Гэта рэальнае забеспячэнне будучага развіцця краіны». Бузін аб уплыве БелАЭС на эканоміку

Каранкевіч: бяспека з’яўляецца безумоўным прыярытэтам пры эксплуатацыі БелАЭС

19 снежня, Мінск . Фэйк пра БелАЭС — чарговая спроба дыскрэдытаваць нашы адносіны з Расіяй. Аб гэтым сказаў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, каменціруючы негатыўную інфармацыю пра БелАЭС, апублікаваную адным з замежных інфармагенцтваў, .

«Гэта чарговая спроба дыскрэдытаваць праз гэты праект нашы добрыя адносіны з нашым старэйшым братам — Расійскай Федэрацыяй», — сказаў Міхаіл Міхадзюк. Паводле яго слоў, узаемадзеянне з Расіяй дазваляе «нарошчваць мускулы» эканомікі і павышаць узровень жыцця людзей.

Ён адзначыў, што такія спробы дыскрэдытаваць БелАЭС былі з самага пачатку рэалізацыі гэтага праекта. «За перыяд будавання атамнай станцыі мы былі заўсёды адкрыты для ўсіх міжнародных арганізацый,у тым ліку і місій МАГАТЭ. Адказалі на ўсе пытанні, якія паступалі да нас, — падкрэсліў намеснік міністра. — Калі прымалася рашэнне аб будаванні БелАЭС, мы цудоўна разумелі, што такое няправільнае абыходжанне з атамам. Кіраўнік дзяржавы з першых дзён нам паставіў строгую ўмову: бяспека — галоўны прыярытэт пры будаванні атамнай станцыі. Мы зыходзілі з гэтага».

Паводле яго слоў, беларускі бок агучваў патрабаванні да бяспекі з самага пачатку. Быў прыняты шэраг нарматыўных дакументаў, усе органы ўважліва выконвалі наглядныя функцыі і патрабавальна падыходзілі да кожнага кроку пры рэалізацыі праекта. Калі на нейкай стадыі можна было павысіць узровень надзейнасці, нешта ўдасканаліць — гэта рабілася. «Гэта выклікала некаторыя дадатковыя праверкі абсталявання, недзе дробныя праектныя рашэнні ўдасканальваліся. Тут нічога няма дзіўнага», — расказаў ён.

Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што апаненты выхопліваюць асобныя рабочыя моманты і спрабуюць паднесці як нейкую катастрофу. «Няма ніякай катастрофы. Мы ні сабе не ворагі, ні суседнім краінам і разумеем сваю адказнасць перад нашымі дзецьмі, унукамі і перад будучымі пакаленнямі», — падкрэсліў ён.

На яго думку, бяспека такіх ядзерных аб’ектаў фарміруецца з трох напрамкаў: праект, якасць рэалізацыі і кадры. Гаворачы пра кадры, Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што загадзя, яшчэ ў 2008 годзе, была прынята дзяржаўная праграма падрыхтоўкі кадраў для ядзерна-энергетычнай галіны. «Яна паспяхова рэалізоўвалася. Станцыя поўнасцю ўкамплектавана неабходным штатам работнікаў, які патрэбны для нармальнай эксплуатацыі станцыі. Што датычыцца аператыўнага персаналу, то замест пяці-шасці змен, якія закрываюць графік, ёсць восем змен. Мы разам з генеральным падрадчыкам прыцягвалі толькі высокакваліфікаваныя рабочыя кадры: будаўнікоў, мантажнікаў, наладчыкаў. Для дзяржкарпарацыі «Расатам» наш праект быў прыярытэтным. Лепшыя расійскія спецыялісты працавалі на нашым аб’екце», — канстатаваў намеснік міністра.

«Выпад, які сёння з’явіўся ў СМІ, — чарговая спроба дыскрэдытаваць, ачарніць наш сумесны з Расійскай Федэрацыяй праект. Час пакажа, і ён паказвае ўжо: станцыя працуе надзейна і ўпэўнена», — рэзюмаваў Міхаіл Міхадзюк.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть