Эканоміка

Барысенка: прысутнасць натарыуса забяспечваецца нават там, дзе гэта эканамічна нявыгадна


Наталля Барысенка. Фота з архіва

26 снежня, Мінск . Сёння ў Беларусі захавана сетка натарыята, якая дзейнічала дзесяць гадоў таму, і прысутнасць спецыяліста забяспечваецца нават там, дзе гэта эканамічна не выгадна, але дае магчымасць грамадзянам скарыстацца паслугамі ў зручных для іх месцах. Аб выніках дзесяцігоддзя рэформ часопісу «Экономика Беларуси» расказала старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка.

27 лістапада 2013 года Прэзідэнт падпісаў указ нумар 523 «Аб арганізацыі натарыяльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». І ўжо з 1 студзеня наступнага года айчынны натарыят пераходзіць на прынцыпы самакіравання і самафінансавання. Натарыусы набываюць адзіныя статус і арганізацыйныя формы: натарыяльныя канторы або бюро.

«Натарыяльная палата існуе за кошт узносаў натарыусаў і самастойна вырашае ўсе задачы, якія на яе ўскладзены заканадаўствам. Так, пры пераходзе на самафінансаванне былі такія сітуацыі, калі натарыусы не маглі атрымаць той аб’ём натарыяльнага тарыфу, які даў бы магчымасць пакрыць расходы. Невялікі раённы горад, неактыўны паток кліентаў — значыць, няма і фінансавых паступленняў, якія далі б магчымасць аплаціць арэнду, утрымліваць памочніка і вырашаць іншыя задачы, — сказала Наталля Барысенка. — У такіх выпадках праўленне Беларускай натарыяльнай палаты вызначыла мінімальны ўзровень даходаў натарыуса, да якога даплачваем».

Паводле слоў старшыні Беларускай натарыяльнай палаты, вядзецца пастаянны маніторынг нагрузкі натарыусаў у кожнай натарыяльнай канторы, што дае магчымасць аператыўна вырашаць пытанні павелічэння пры неабходнасці колькасці работнікаў. Да таго ж усё актыўней выкарыстоўваецца мабільная форма паслуг: натарыусы выязджаюць у аграгарадкі і вёскі па заяўках, пададзеных у натарыяльную кантору або бюро, за якімі замацаваны населены пункт. Графік выездаў складаецца штоквартальна.

Натарыус выязджае ў вызначаныя даты пры наяўнасці хаця б адной заяўкі. Пры гэтым па-за графікам — да ветэранаў, інвалідаў і іншых катэгорый насельніцтва, якія маюць патрэбу ў асабліва ўважлівым стаўленні.

«Думаем, як зрабіць натарыуса больш мабільным тэхнічна, вывучаем замежны вопыт. Напрыклад, калегі з Азербайджана нейкі час таму прэзентавалі своеасаблівы натарыяльны чамаданчык. Унутры ноўтбук, міні-прынтар, увесь набор неабходных атрыбутаў, якія дазваляюць весці натарыяльныя дзеянні і ўносіць звесткі аб іх у электронную сістэму ўліку натарыяльных дзеянняў і натарыяльных спраў. Мы рэалізавалі для беларускіх натарыусаў нешта падобнае», — удакладніла Наталля Барысенка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть