Культура

Сцэнарый фільма пра Бацьку Міная разгледзелі на пасяджэнні Савета па развіцці кінематаграфіі 

18 студзеня, Мінск . Сцэнарый беларуска-расійскай карціны «Бацька Мінай: Партызанская легенда» разгледзелі на пасяджэнні Савета па развіцці кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Члены савета падтрымалі прапанову аб стварэнні карціны пра Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. У праекце заняты Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і расійская кінакампанія «ВаенФільм». Плануецца, што работа пачнецца вясной 2024 года.

Прадставіў сцэнарый яго аўтар — народны артыст Расіі Ігар Угольнікаў. Ён падзяліўся, што з натхненнем пачынае сумесны праект у Беларусі, назваўшы яе святой зямлёй. Для яго галоўнае ў новым фільме — гэта сітуацыя цяжкага выбару, у якой аказваецца герой. Ён перажыў трагедыю і знайшоў у сабе сілы прадоўжыць барацьбу з захопнікамі. Духоўная моц такіх людзей, як Мінай Шмыроў, і мільёнаў патрыётаў сфарміравала вялікую сілу духу, дзякуючы якой была атрымана Перамога, сказаў артыст.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў важнасць стварэння фільма да 80-годдзя Перамогі. Паводле яго слоў, над сцэнарыем была праведзена вялікая работа з улікам прапаноў, выказаных на папярэднім пасяджэнні савета ў снежні 2023 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть