Эканоміка

Расія зацікаўлена ў абмене вопытам з Беларуссю ў сферы абыходжання з камунальнымі адходамі

8 снежня, Мінск . Расія зацікаўлена ў абмене вопытам з Беларуссю ў сферы абыходжання з камунальнымі адходамі. Магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння абмяркоўваліся сёння ў час наведвання дэлегацыяй Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ўрада Вікторыі Абрамчанка смеццеперапрацоўчага сартавальнага завода КУП «Экарэс»,

Расійскія госці азнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемства, галоўнай мэтай якога з’яўляецца вырашэнне экалагічных і санітарных праблем Мінска. Тут ажыццяўляецца пахаванне, абясшкоджванне цвёрдых камунальных і прамысловых адходаў, а таксама збор, сартаванне і падрыхтоўка да выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

«Нашым спецыялістам вельмі цікава паразмаўляць з калегамі, паглядзець, як у Мінску вырашаюцца пытанні з утылізацыяй камунальных адходаў, як наладжана работа з вытворцамі і імпарцёрамі, як ім не даюць пазбягаць адказнасці за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі», — адзначыла Вікторыя Абрамчанка.

У сваю чаргу Мінску можа быць карысны вопыт, атрыманы пры рэалізацыі праекта рэкультывацыі глеістых пляцовак ачыстных збудаванняў каналізацыі Казані. Тэхналогія прадугледжвае перапрацоўку глеістага асадку ў гранулы, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці ўгнаення, тэхнагрунту або біяпаліва. «Расійская прамысловасць поўнасцю на імпартазамяшчэнні, робіць усе вузлы і агрэгаты», — дадала Вікторыя Абрамчанка і прапанавала беларускаму боку азнаёміцца з вытворчасцю, вывучыць магчымыя напрамкі кааперацыі.

Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Алег Корзун адзначыў, што абмяркуе гэта пытанне з кіраўніцтвам «Мінскводаканала». «Гэта цікавая і актуальная тэма. Гатовы вывучыць расійскі вопыт», — сказаў ён.

Таксама дэлегацыі прадставілі праект рэканструкцыі смеццеперапрацоўчага завода. Як расказаў дырэктар інстытута «Белкамунпраект» Дзяніс Драпей, прадугледжваецца павелічэнне магутнасці прадпрыемства да 600 тыс. т адходаў у год. Аб’ект падзелены на дзве чаргі. Першая чарга — мадэрнізацыя існуючай пляцоўкі, другая — будаўніцтва новага комплексу па перапрацоўцы адходаў і вытворчасці RDF-паліва, арганізацыя адкрытых пляцовак кампаставання. «Узровень выкарыстання адходаў пасля рэалізацыі праекта складзе каля 97 працэнтаў. На пахаванне будзе накіроўвацца толькі 3-5 працэнтаў камунальных адходаў», — сказаў Дзяніс Драпей.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть