Эканоміка

ГЭС Беларусі ў 2023 годзе выпрацавалі больш за 300 млн кВт.гадз 

26 студзеня, Мінск . Гідраэлектрастанцыі Беларусі ў 2023 годзе выпрацавалі больш за 300 млн кВт.гадз электраэнергіі, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

«Гэтыя аб’ёмы далі магчымасць замясціць 32,6 млн куб.м прыроднага газу. Усяго ж у краіне 53 гідраэлектрастанцыі сумарнай магутнасцю каля 96 МВТ. Буйнейшыя – Віцебская і Полацкая ГЭС», — расказалі ў Мінэнерга.

Як адзначыла намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава, у цэлым магутнасць аб’ектаў аднаўляльных крыніц энергіі ў краіне складае 608 МВт. Акрамя гідраэлектрастанцый працуюць ветраўстаноўкі, выкарыстоўваецца энергія сонца, функцыянуюць біягазавыя комплексы. Сумарная выпрацоўка электраэнергіі гэтымі крыніцамі за мінулы год – 1,2 млрд кВт.гадз.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть