Эканоміка

Законапраект аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці прыняты ў другім чытанні

28 лютага, Мінск . Дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі»,

Праект закона ўнесены Саветам Міністраў 7 снежня 2023 года і прыняты ў першым чытанні 22 снежня 2023 года. Мэта яго падрыхтоўкі — удасканаленне прававых норм, якія рэгулююць гэту сферу грамадскіх адносін, з улікам правапрымяняльнай практыкі антыманапольнага органа, а таксама судовай практыкі, што склалася з моманту ўступення ў сілу (жнівень 2018 года) дзеючай рэдакцыі закона ад 12 снежня 2013 года нумар 94-З «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Праектам закона ўдасканальваецца тэрміналагічны апарат, у прыватнасці, прадугледжана карэкціроўка такіх тэрмінаў, як «канкурэнты», «дзяржаўныя органы», «нядобрасумленная канкурэнцыя», «закупка тавараў».

Прадугледжваецца, што выключэнні для групы  асоб, прадугледжаныя п.6 арт.20 праекта закона, не будуць распаўсюджваццца на пагадненні, што абмяжоўваюць канкурэнцыю паміж удзельнікамі закупкі тавараў. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена картэльным пагадненням, у прыватнасці пры правядзенні закупак.

Прадугледжана карэкціроўка артыкула па эканамічнай канцэнтрацыі для ўстанаўлення канкрэтных і адназначна зразумелых крытэрыяў. Плануецца вызваленне ад атрымання згоды антыманапольнага органа пры выканаўчым вядзенні па справе і банкруцтве. Прапануецца павысіць парогавыя значэнні, якія вызначаюць неабходнасць звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у рамках эканамічнай канцэнтрацыі ў мэтах зніжэння колькасці арганізацый, на якіх будзе ляжаць абавязак атрымання згоды Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на эканамічную канцэнтрацыю.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть