Эканоміка

Сальда знешняга гандлю Беларусі ў студзені-лютым склалася дадатным


Фота з архіва

10 красавіка, Мінск . У студзені — лютым 2024 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склалася дадатным у памеры $23,1 млн, знешнегандлёвы абарот склаў $14,9 млрд, павялічыўшыся на 1,3 працэнта. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, .

Экспарт тавараў прадоўжыў рост і ў студзені — лютым 2024 года склаўся ў памеры $6,2 млрд. Імпарт тавараў склаў $6,6 млрд. У выніку сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус $399,2 млн.

Дадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі ў памеры $422,3 млн кампенсавала адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі. У цэлым за два месяцы 2024 года экспарт паслуг склаў $1,3 млрд, імпарт — $0,85 млрд.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть