Палітыка

Се Сяаюн: высокі ўзровень палітычнага даверу стаў цвёрдай гарантыяй супрацоўніцтва КНР і Беларусі


Се Сяаюн. Фота з архіва

1 сакавіка, Мінск . Высокі ўзровень палітычнага ўзаемадаверу дае цвёрдую гарантыю кітайска-беларускага супрацоўніцтва. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн, выступаючы 1 сакавіка на VII пленарным пасяджэнні Рэспубліканскай школы маладога кітаязнаўца ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ,

Дыпламат у сваім выступленні закрануў патэнцыял і магчымасці развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў кантэксце беларуска-кітайскіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. «На працягу многіх гадоў школа маладога кітаязнаўца ў Інстытуце Канфуцыя БДУ рэгулярна і паспяхова працуе, не стаў выключэннем і перыяд эпідэміі каранавіруса, — звярнуў увагу пасол КНР. — Гэта не толькі ўяўляе сабой грунтоўнае і смелае пашырэнне адукацыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў мініяцюры, але і адлюстроўвае цвёрдую ўпэўненасць Кітая і Беларусі, асабліва моладзі дзвюх краін, у паглыбленні кітайска-беларускіх адносін і садзейнічанні двухбаковаму супрацоўніцтву. Можна сказаць, што школа маладога кітаязнаўца — карысная платформа для беларускіх студэнтаў і маладых вучоных для глыбокага разумення і вывучэння сучаснага Кітая».

Ён таксама прадоўжыў: «Цяпер, грунтуючыся на новым статусе ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, абедзве краіны ў поўнай меры карыстаюцца перавагамі традыцыйнага супрацоўніцтва і ўнікальным вопытам, дзейнічаюць у адпаведнасці са змяненнем міжнароднай абстаноўкі, выкарыстоўваюць магчымасці эпохі і падтрымліваюць новае імклівае развіццё двухбаковых адносін. У сувязі з гэтым я адзначу патэнцыял і магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю з пункту гледжання некалькіх аспектаў».

У прыватнасці, Се Сяаюн падкрэсліў: «Высокі ўзровень палітычнага ўзаемадаверу дае цвёрдую гарантыю кітайска-беларускага супрацоўніцтва. Як рулявыя і штурманы кітайска-беларускіх адносін старшыня КНР Сі Цзіньпін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўстанавілі высокую ступень узаемадаверу і цесную дружбу. У час шматразовых сустрэч яны правялі глыбокі абмен думкамі па пытаннях двухбаковых адносін, усебаковага супрацоўніцтва, а таксама па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, дасягнуўшы шэрага важных дамоўленасцей».

Ён таксама звярнуў увагу, што кітайска-беларускі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве працуе бесперабойна. Дзейнасць камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Кітая і Беларусі і іншыя механізмы пастаянна ўдасканальваюцца. «На кожным узроўні і ва ўсіх галінах назіраецца тэндэнцыя да падтрымання цеснага ўзаемадзеяння, што садзейнічае ператварэнню палітычнага ўзаемадаверу паміж дзвюма краінамі ў практычныя вынікі, — прадоўжыў пасол. — На міжнароднай арэне Кітай і Беларусь заўсёды паважаюць і падтрымліваюць самастойна выбраныя шляхі развіцця, унутраную і знешнюю палітыку, аказваюць рашучую ўзаемную падтрымку па пытаннях, што датычацца карэнных інтарэсаў адзін аднаго, эфектыўна абараняюць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця абодвух бакоў».

«Менавіта дзякуючы высокаму ўзроўню палітычнага ўзаемадаверу паміж двума бакамі за кароткія 32 гады, што мінулі з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін, супрацоўніцтва выйшла на новую прыступку чатыры разы і дасягнула ўзроўню ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, што заклала аснову для шматграннага і высокаўзроўневага супрацоўніцтва», — рэзюмаваў дыпламат.
 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть