Культура

Больш за 200 выканаўцаў збярэ ў Стоўбцах конкурс «Залатая труба»


Фота Unsplash

21 сакавіка, Мінск . У Стоўбцах 22-23 сакавіка пройдзе XX Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Залатая труба» памяці ўраджэнца Стаўбцоўскага раёна заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Івана Янкоўскага. Аб гэтым расказалі ў Стаўбцоўскім райвыканкаме.

«Канкурсантамі стануць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, музычных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, гімназій-каледжаў, музычных каледжаў і каледжаў мастацтваў, вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтваў, дырыжоры духавых аркестраў устаноў культуры клубнага тыпу і навучальных устаноў, што выступяць у розных творчых намінацыях. Усяго да ўдзелу ў конкурсе, які пройдзе 22 сакавіка ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў, заяўлена 207 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Прыднястроўя, Манголіі, Сербіі, Венгрыі і Турцыі», — расказалі арганізатары.

23 сакавіка для педагогаў, кіраўнікоў духавых аркестраў адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Прагрэсіўныя шляхі развіцця духавога мастацтва». У рамках мерапрыемства будуць арганізаваны майстар-класы, семінар-практыкум, а таксама творчая лабараторыя з удзелам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага духавога аркестра «Віціны».

Арганізатары мерапрыемства — Стаўбцоўскі райвыканкам, Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў, Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў, Беларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў, Асацыяцыя выканаўцаў на народных духавых інструментах і Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть