Патрыятычны праект «Поезд Памяці» |
«Поезд Памяці» — сумесны беларуска-расійскі праект, патрыятычная маладзёжная акцыя.
Удзельнікі:
200 школьнікаў з васьмі краін СНД (Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана і Узбекістана).
Наведаюць 13 гарадоў на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Старт праекта — 21 чэрвеня ў г. Брэсце.
У праграме мерапрыемстваў:
наведванне памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной,
сустрэча з ветэранамі, удзел у тэматычных мерапрыемствах,
азнаямленне з гістарычнымі і культурнымі аб’ектамі гарадоў.
Для даведкі
Праект «Поезд Памяці» ўпершыню рэалізаваны ў 2022 годзе пад эгідай верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі.
У 2022-2023 гг. у патрыятычнай акцыі прынялі ўдзел 400 школьнікаў.
Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.