Інфаграфіка

Традыцыі святкавання Масленіцы |

Масленіца — старажытнае славянскае свята праводзін зімы і сустрэчы вясны, з якім звязаны звычай пячы бліны.
Святкаванне пачынаецца роўна за 8 тыдняў да Вялікадня, у 2024 годзе — 11 сакавіка, і доўжыцца тыдзень.
Кожнаму дню Масленіцы адпавядае сваё абрадавае значэнне.
Панядзелак — «Сустрэча».
Адкрываюцца кірмашы, рыхтуюцца месцы гулянняў, робіцца лялька Масленіцы.
Аўторак — «Зайгрыш».
З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.
Серада — «Ласуха».
Зяці ідуць да цешчы на бліны.
Чацвер — «Шырокі чацвер».
Пачынаецца шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, весяляцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.
Пятніца — «Цешчыны вечары».
Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.
Субота — «Залоўкіны вячоркі».
Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і адорваюць іх падарункамі.
Нядзеля — «Праводзіны».
Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго.
Рэцэпт бліноў на Масленіцу:
Вазьміце 2 яйкі, драбок солі і добра перамяшайце.
Усыпце палову кубка мукі, дадайце алею і размяшайце.
Затым развядзіце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.
На патэльню з алеем выліце цеста.
Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.
Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть