Інфаграфіка
Першы ўкос траў |
У гаспадарках Беларусі завяршаецца першы ўкос траў.
План першага ўкосу траў — усяго 1405,2 тыс. га.
Травы скошаны на 1250 тыс. га плошчы (89% да плана)*.
У тым ліку па абласцях:
Брэсцкая — 247,1 тыс. га — 102,1%,
Віцебская — 150,3 тыс. га — 71,6%,
Гомельская — 153,8 тыс. га — 69,8%,
Гродзенская — 265,7 тыс. га — 99,8%,
Мінская — 279,1 тыс. га — 100,2%,
Магілёўская — 154 тыс. га — 81,9%.
Травы першага ўкосу ўбраны на плошчы 1156,5 тыс. га (92,5% да скошанага).
Нарыхтавана больш за 211 тыс. т сіласу, каля 6604 тыс. т сенажу, больш за 114 тыс. т сена.
Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць больш за 9,8 млн т кармовых адзінак травяных кармоў.
*На 19 чэрвеня 2024 года.
Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі.