Палітыка

Алейнік: Беларусь гатова абмяркоўваць з Польшчай бяспеку на граніцы


Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск . Беларусь гатова абмяркоўваць з Польшчай бяспеку на граніцы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках перагавораў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым,

Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што апошнія выказванні міністра замежных спраў Польшчы поўнасцю дысаніруюць з выказваннямі, якія Польшча рабіла некалькі тыдняў таму, прапаноўваючы адкрыць дадатковыя пункты пропуску. «Але, на жаль, такія сёння палітычныя рэаліі», — заўважыў ён.

«Трэба разумець, што гэтыя заклікі і гэтыя прапановы нацэлены не толькі і не столькі супраць польскіх грамадзян і польскіх рэгіёнаў, эканамічнага развіцця польскіх рэгіёнаў, колькі нацэлены супраць грамадзян іншых краін ЕС, СНД і так званай Вялікай Еўразіі, — дадаў Сяргей Алейнік. — Таму мы павінны дакладна разумець, што міграцыйныя патокі ніяк не залежаць ад такіх рашэнняў».

Ён растлумачыў, што цяпер мігранты выкарыстоўваюць нелегальныя шляхі пераходу граніцы, а не легальныя пагранпераходы. «І бягуць яны з тых краін, дзе нават Польшча не так даўно ўдзельнічала ў ваенных аперацыях», — сказаў Сяргей Алейнік.

«Таму ў гэтых умовах адзіны шлях дээскалацыі — гэта шлях да дыялогу. Калі Польшча да гэтага гатова, хаця б па пытаннях прыгранічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва, якое згорнута па ініцыятыве польскага боку і іншых еўрапейскіх партнёраў, то мы гатовы гэтыя тэмы абмяркоўваць. Але, безумоўна, на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове», — рэзюмаваў міністр замежных спраў.

Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, заўважыў, што ў дзеяннях многіх заходніх лідараў, у тым ліку і польскіх палітыкаў, адсутнічае якая-небудзь паслядоўнасць. «Калі яны кідаюцца з агню ды ў полымя, з адной крайнасці ў другую, тлумачыцца гэта тым, што яны кіруюцца не карэннымі інтарэсамі свайго народа, у дадзеным выпадку польскага, а сваімі кан’юнктурнымі ўнутрыпалітычнымі меркаваннямі напярэдадні чарговых выбараў (або праведзеных выбараў). Мы да гэтага прывыклі і ў поўнай меры ўлічваем гэту непаслядоўнасць і ненадзейнасць нашых еўрапейскіх суседзяў у сваім знешнепалітычным планаванні з беларускімі саюзнікамі», — заявіў кіраўнік расійскага МЗС.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть