Палітыка

«Надаём гэтаму вялікае значэнне». У Манголіі чакаюць з візітам Прэзідэнта Беларусі

15 сакавіка, Улан-Батар . У Манголіі чакаюць з візітам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг на перагаворах з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам ва Улан-Батары,

«Мы надаём вялікае значэнне таму, што па запрашэнні нашага Прэзідэнта спадара Хурэлсуха Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыбудзе з афіцыйным візітам у Манголію», — сказала міністр.

«Перш за ўсё хацеў падзякаваць вам за запрашэнне наведаць вашу краіну з афіцыйным візітам. Мы не першы раз сустракаемся, але першы раз сустрэча (праходзіць. — Заўвага ) на мангольскай гасціннай зямлі. Я сапраўды трэці раз наведваю вашу цудоўную краіну, але першы раз у якасці міністра замежных спраў», — адзначыў у сваю чаргу Сяргей Алейнік.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть