Інфаграфіка

Апошні званок і выпускныя экзамены ў школах |

Навучальны год 2023/2024 завершыцца 31 мая.

Апошні званок для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў празвініць 25 мая.

Выпускныя экзамены для 9-х класаў пройдуць з 1 па 10 чэрвеня.

Выпускнікі базавай школы здаюць экзамены па наступных вучэбных прадметах:

беларуская мова (пераказ),

руская мова (пераказ),

матэматыка (кантрольная работа),

гісторыя Беларусі (па білетах у вуснай форме).

Для выпускнікоў 11-х класаў падагульняючыя іспыты праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ):

ЦЭ па прадмеце на выбар* — 27 мая.

ЦЭ па рускай або беларускай мове (на выбар навучэнца) — 30 мая.

У 2024 годзе колькасць выпускнікоў 9-х класаў складае каля 108 тыс. чалавек, 11-х класаў — каля 55,5 тыс.

* Па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі, грамадазнаўстве.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть