Грамадства

Беларусь і Расія распрацоўваюць праект будаўніцтва высокаскораснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск


Фота з архіва

11 снежня, Мінск . Беларусь і Расія распрацоўваюць праект будаўніцтва высокаскораснай чыгуначнай магістралі (ВСМ) Масква — Мінск. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РЧ Алег Тоні, піша ТАСС.

«Расійская частка трасы ўнесена ў схему тэрытарыяльнага планавання, цяпер мы вядзём работу з нашымі беларускімі калегамі па вызначэнні парадку далейшых сумесных дзеянняў па распрацоўцы гэтага праекта», — расказаў Алег Тоні.

У жніўні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў аб планах прапрацаваць пытанне будаўніцтва ВСМ з урадам Беларусі. Ён адзначаў, што мінскі напрамак быў бы вельмі запатрабаваны грамадзянамі Расіі і Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть