Інфаграфіка

Беларусь — сусветны экспарцёр малочнай прадукцыі |

Малочная галіна — адзін з прыярытэтных напрамкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу Беларусі.

Узровень самазабяспечанасці малаком перасягае 260%.

Малочная прамысловасць займае найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце прадукцыі АПК — каля 40%.

Беларусь уваходзіць у топ-5 краін-экспарцёраў малочнай прадукцыі.

У краіне — больш за 3 тыс. малочнатаварных ферм, з іх больш за 1,6 тыс. сучасных малочнатаварных комплексаў* з даільнымі заламі і рабатызаванымі даільнымі ўстаноўкамі.

Дынаміка вытворчасці малака (па гадах):

2020 год — 7,49 млн т,
2021 год — 7,57 млн т,
2022 год — 7,64 млн т,
2023 год — 8,14 млн т,

За I квартал 2024 года выраблена 2,1 млн т малака (108,5% да I квартала 2023 года).

Малакаперапрацоўчыя арганізацыі аснашчаны высокатэхналагічным абсталяваннем.

У Беларусі вырабляецца
больш за 2 тыс. найменняў натуральнамалочнай прадукцыі,
амаль 40 відаў масла,
каля 480 найменняў сыру.

Павялічваюцца аб’ёмы вытворчасці сухіх малочных прадуктаў (сухое абястлушчанае малако, сухое натуральнае малако, сухая сыроватка).

У 2023 годзе Беларусь паставіла малочныя прадукты ў 59 краін свету.

*Размешчана больш за 65% дойнага статка і вырабляецца больш за 70% малака. У бліжэйшыя гады ў кожнай вобласці павінна быць пабудавана або рэканструявана па 10 малочнатаварных комплексаў. Плануецца перавесці ўвесь дойны статак на тэхналагічныя МТК.

Крыніцы: Мінсельгасхарч, Белстат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть