Інфаграфіка

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыял «Лудчыцкая вышыня» |

Мемарыял «Лудчыцкая вышыня» («Вышыня герояў») — сімвал доблесці і мужнасці савецкіх воінаў.

У 1944 годзе на Лудчыцкай вышыні (на штабных картах значылася пад лічбай 150,9) ішлі бязлітасныя баі.

Вышыня ўяўляла асаблівы стратэгічны аб’ект у час прарыву нямецкай абароны.

Немцы ўладкавалі тут моцны ўмацаваны пункт, які кантраляваў шырокую мясцовасць уздоўж ракі Днепр.
У ноч на 24 чэрвеня — з пачаткам наступальнай аперацыі «Баграціён» — ударны атрад 556-га палка 169-й стралковай дывізіі штурмам заняў вышыню.

На працягу 20 гадзін савецкія воіны адбівалі атакі ворага. Скаваўшы значныя сілы праціўніка, яны забяспечылі паспяховае наступленне савецкіх часцей на іншых напрамках*.

За ўзяцце вышыні адразу шэсць воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Іх імёны ўвекавечаны ў кампазіцыі мемарыяла.

Мемарыял «Лудчыцкая вышыня» адкрыты 28 чэрвеня 1984 г.

На штучна створаным кургане ўстаноўлена сімвалічная фігура быліннага Баяна, які ўслаўляе подзвіг воінаў-герояў.

Каля падножжа кургана размешчана ўвагнутая сцяна-стэла з нагруднымі гарэльефамі шасці Герояў Савецкага Саюза: У. Мартынава, С. Іскаліева, Г. Якубава, І. Барысевіча, П. Вінічэнкі і Г. Размадзэ.

Вышыня фігуры 10 метраў, гарэльефаў — 2,5 метра.

Побач устаноўлена гранітная стэла і гарыць Вечны агонь.

«Лудчыцкую вышыню» называюць інтэрнацыянальнай. У 1984 г. на адкрыццё мемарыяла кожны са сваякоў загінулых герояў прывёз з іх радзімы жменьку зямлі.

*Галоўны ўдар фронту рыхтаваўся з Рагачова і на поўдзень у напрамку Бабруйск — Мінск.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть