Спорт

Беларуская біятланістка Сола стала другой у спрынце на этапе Кубка Садружнасці ва Уфе


Ганна Сола. Фота з архіва

15 снежня, Мінск . Ва Уфе завяршыўся стартавы дзень другога этапу Кубка Садружнасці па біятлоне,

У жаночай спрынтарскай гонцы на 7,5 км беларуска Ганна Сола заняла другое месца.

Беларуская біятланістка выдатна адстралялася на першым агнявым рубяжы, на «стойцы» дапусціла адзін промах і доўгі час з рэзультатам 22 мін 50,8 сек знаходзілася на першай пазіцыі. Аднак у выніку Ганна Сола не ўтрымалася на першым месцы. Яе змагла абысці расіянка Тамара Дзербушава, якая не дапусціла ні адзінага промаху і выйграла ў беларускі 5 секунд. Трэцяе месца заняла лідар агульнага заліку расійская спартсменка Вікторыя Сліўко. Цяпер у яе актыве 450 ачкоў, другой ідзе яшчэ адна расіянка Ірына Казакевіч (430), на трэцяй пазіцыі яе сяброўка па камандзе Наталля Шаўчэнка (417). З прадстаўніц Беларусі лепшы рэзультат у агульным заліку ў Адэліны Сабітавай — 19-е месца.

Сёння ў мужчынскім спрынце на 10 км з двума агнявымі рубяжамі ўвесь п’едэстал гонару занялі расійскія спартсмены — перамог Эдуард Латыпаў, другая пазіцыя ў Данііла Серахвостава, трэцяе месца заняў Кірыл Бажын. Лепшым з беларускіх біятланістаў быў Дзмітрый Лазоўскі, які заняў 6-е месца. Адразу следам за ім у падагульняючым пратаколе апынуўся Іван Тулацін, у Максіма Вараб’я 11-е месца, Павел Бялько фінішаваў 13-м, Ілья Аўсеенка на 16-й пазіцыі, а лідар беларускай каманды Антон Смольскі з-за няўдалай стральбы заняў толькі 18-е месца сярод 69 удзельнікаў гонкі. Пасля сённяшняга спрынту Смольскі перамясціўся на другі радок агульнага заліку (432 ачкі), уступіўшы лідарства Латыпаву (444), трэцім ідзе Лазоўскі (368).

Заўтра ўфімскі этап Кубка Садружнасці прадоўжыцца дзвюма гонкамі праследавання, а ў апошні дзень 17 снежня пройдуць два вялікія мас-старты. Трэці этап намечана правесці 5-7 студзеня 2024 года ў «Раўбічах».

Другі сезон Кубка Садружнасці стартаваў у Сочы ў верасні. Тады ўсе тры перамогі гонкі на лыжаролерах (спрынт, пасьют, мас-старт) выйграў Антон Смольскі. У жанчын лепшымі былі расійскія біятланісткі Ірына Казакевіч (спрынт), Валерыя Сліўко (пасьют), Настасся Гарэева (мас-старт).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть