Спорт

Беларуская сінхраністка Хандошка выйшла ў фінал тэхнічнай праграмы на чэмпіянаце свету


Васіліна Хандошка. Фота НАК Беларусі

2 лютага, Мінск . У сталіцы Катара Досе стартаваў чэмпіянат свету па водных відах спорту, удзел у якім у нейтральным статусе прымаюць беларускія спартсмены. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У стартавы дзень турніру адбыліся адборачныя спаборніцтвы ў дысцыпліне «сола» сярод сінхраністак у тэхнічнай праграме. Удзел у кваліфікацыі прынялі 28 дзяўчат, з якіх у фінал прайшлі лепшыя 12, у іх лік увайшла і беларуска Васіліна Хандошка. Наша спартсменка набрала 253,1917 бала, што адпавядае пятаму месцу. Прызёры ЧС па выніках тэхнічнай праграмы сярод салістак вызначацца заўтра.

Сусветны форум па водных відах спорту ў Катары прадоўжыцца па 18 лютага. За гэты перыяд спартсмены разыграюць медалі ў сінхронным плаванні, скачках у ваду (з 2 па 10 лютага), плаванні на адкрытай вадзе (3-8 лютага), водным пола (4-17 лютага), хай-дайвінгу (13-15 лютага) і плаванні (11-18 лютага). З беларускіх плыўцоў на чэмпіянаце свету выступяць Настасся Куляшова, Аліна Змушко, Настасся Шкурдай і Ілья Шымановіч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть