Спорт

Валейбалісткі «Мінчанкі-2» з перамогі стартавалі на сёмым этапе Маладзёжнай лігі Расіі


Фота з архіва

19 сакавіка, Мінск . У падмаскоўным Адзінцове стартаваў заключны сёмы этап рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод жаночых каманд,

Удзел у МВЛ сярод дзяўчат прымаюць дубліруючыя склады каманд — удзельніц жаночай расійскай Суперлігі, дзе нашу краіну прадстаўляе «Мінчанка». Сёння фарм-клуб сталічнага калектыву («Мінчанка-2») сустракаўся з маскоўскай «Дынама-Акадэміяй». Стартавую партыю нашы валейбалісткі забралі практычна без супраціўлення (25:14), аднак у наступных сэтах барацьба ішла ўжо да апошніх розыгрышаў. Абодва разы канцоўкі сэтаў заставаліся за «Мінчанкай-2» (двойчы па 25:22), што прынесла беларускам падагульняючую перамогу з лікам 3:0.

Заўтра, 20 сакавіка, нашы дзяўчаты сустрэнуцца з гаспадынямі пляцоўкі з «Зарэчча-Адзінцова-2», якія сёння не менш упэўнена разабраліся з ніжагародскай «Спартай-2». Каманды з Мінска і Падмаскоўя займаюць суседнія месцы ў турнірнай табліцы МВЛ: беларускі ідуць пятымі з 45 баламі, у расіянак шостая пазіцыя і на чатыры ачкі менш. Паядынак у сераду стартуе ў 17.30, а 21 і 22 сакавіка «Мінчанка-2» правядзе паўторныя гульні з валейбалісткамі з Масквы і Адзінцова.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть