Спорт

У Магілёве і Брэсце пройдуць матчы 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі


Фота з архіва

29 сакавіка, Мінск . Пасля міжнароднай паўзы 29 сакавіка адновяцца сустрэчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі,

У Магілёве ў стартавым паядынку другога тура сыдуцца два клубы, якія вярнуліся ў гэтым сезоне ў элітны дывізіён, — «Днепр» прыме дзяржынскі «Арсенал». У першым туры абедзве каманды пацярпелі паражэнне: магіляўчане прайгралі ў Мазыры мясцовай «Славіі» (0:2), а футбалісты «Арсенала» ўступілі ў Мінску жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» (0:1).

У другім сённяшнім матчы брэсцкае «Дынама» згуляе на сваёй арэне з гасцямі са «Смаргоні». На старце гэтага першынства брастаўчане ў гасцях згулялі ўнічыю з «Іслаччу» (1:1), а іх апаненты таксама на выездзе значна прайгралі чэмпіёну краіны сталічнаму «Дынама» (0:5).

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца заўтра: «Нафтан» (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў), «Віцебск» — «Славія», «Іслач» (Мінскі раён) — «Шахцёр» (Салігорск).

У нядзелю, 31 сакавіка, у сталічным дэрбі сыдуцца «Мінск» і «Дынама», футбалісты «Гомеля» прымуць віцэ-чэмпіёна краіны гродзенскі «Нёман», а бронзавыя прызёры і ўладальнікі Кубка жодзінскія тарпедаўцы згуляюць на сваёй арэне са «Слуцкам».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть